„Янка Палавянюк – Bel Canto Бельшчыны” – рэпартаж Ганны Комінч і Юркі Ляшчынскага



Беларус з Бельшчыны Янка Палавянюк звыш 35 гадоў пражывае на Варміі ў горадзе Ольштын. Там заснаваў і кіруе хорам Bel Canto, які неаднойчы выступаў на Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі Гайнаўка ў Беластоку. І не аднойчы заваёўваў прызы. Сёлета лаўрэат. Ён, яго жонка і дачка – гэта адзіныя праваслаўныя ў гэтым хоры. Янка закончыў Бельскі беларускі ліцэй, дзе ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя ўдзельнічаў у беларускім гуртку „Разбуджаны голас”. У рэпартажы пра тое і пра вяртанне ў мясціны дзяцінства ды погляды на Беларусь.

Фота: festiwal-hajnowka.pl