“Яны жылі на Бузе” – рэпартаж Алесі Лугавой



Адсяленне вёсак і нядобранадзейных элементаў народным камісарам унутраных спраў Берыяй і сакратаром ЦК КПб Украіны Хрушчовым прапаноўвалася першымі пунктамі ў спісе мер па ахове дзяржаўнай мяжы ў нядаўна далучаных Заходняй Украіне і Заходняй Беларусі. Новая дзяржаўная мяжа на частцы тэрыторыі пралягла па рацэ Заходні Буг, і ўсе вёскі і хутары, што месціліся на яго савецкім беразе, падлягалі адсяленню.

Пераселеныя Харсы, Багданы, Знаменка і Заказанка ўспамінаюць тую сваю гісторыю.