“Ён не памёр, а загінуў” – рэпартаж Міколы Бянько



Смерць затрыманага АМАПам Аляксандра Віхора агаломшыла ўвесь Гомель. Жыхары абласнога цэнтра перакананыя, што ягоная гібель уратавала многіх іншых ад гвалту з боку сілавікоў. І сапраўды пасля жорсткіх разгонаў дэманстрантаў з 9 па 12 жніўня АМАП нечакана знік з вуліц Гомеля. І практычна на цэлы месяц акцыі ў Гомелі праходзілі без сутыкненняў з міліцыяй. Праз 40 дзён пасля смерці Аляксандра Віхора ягоныя родныя так і не змаглі дамагчыся праўды пра тое, што здарылася з маладым хлопцам.