«Ён сапраўды любіў Беларусь» — рэпартаж Юркі Ляшчынскага
Што для вас свабода?
Для мяне свабода — гэта магчымасць рабіць усё, што патрэбна для Беларусі.
Які ваш улюбёны дэвіз?
Мой дэвіз ўсё жыццё адзін — УСЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ!
Так лічыць герой рэпартажу «Ён сапраўды любіў Беларусь». Алесь Белакоз — стваральнік літаратурна-этнаграфічнага музея ў вёсцы Гудзевічы на Гарадзеншчыне, шчыры патрыёт і адданы беларус.
Алесь Белакоз нарадзіўся 11 лістапада 1928 года , памёр 1 снежня 2016 года.
Амаль усё жыццё жыў і працаваў у роднай вёсцы.