“З Калядой у Ляшуках” – рэпартаж Анны Шайкоўскай



Каляда, Руздво, Коледы, Рожджэство – розныя назвы аднаго свята – Раства Хрыстова. Бывае, што ў аддаленых нават у некалькіх кіламетрах вёсках пачуем розныя назвы свята, розныя сямейныя традыцыі, розныя калядкі. І ў гэтым багацце Падляшша. Багаццем вёскі Ляшукі, што ў гміне Нараўка на Гайнаўшчыне, з’яўляюцца яе жыхары, якія робяць намаганні дзеля захавання спадчыны сваіх бацькоў, часткай якой ёсць і калядныя традыцыі.