«З лёгкім і дарагім парам, спадарства» — рэпартаж Алесі Адамчук



IMG_3603Аматары лазні ў Бярозаўскім раёне на Берасцейшчыне абураныя рэзкім павышэннем коштаў. Каб памыцца, вяскоўцы павінны заплаціць утрая болей, а гараджане —удвая. Для многіх лазня стала раскошай. Людзі не ведаюць, што рабіць: схадзіць у лазню памыцца, ці лішні раз у краму па пакупкі.