“З песняй праз жыццё” – рэпартаж Лукаша Леанюка
Каля тысяча выканаўцаў, сотні калектываў, хораў і салістаў. Штогод на сцэнах Гайнаўкі, Сямятыч, Бельска, Дубровы і Беластока гучыць беларускі фальклор і сучасныя апрацоўкі. Агульнапольскі фестываль “Беларуская песня” ад многіх гадоў прыцягвае старэйшых, але з года ў год на сцэне з’яўляецца штораз больш маладых выступоўцаў.