“За што: трагедыя ў Райску” – рэпартаж Яны Запольскай
Райск месціцца прыкладна ў сарака кіламетрах ад Беластока на шляху ў Бельск-Падляшскі ды ў некалькіх кіламетрах ад галоўнай дарогі. На першы погляд нічым не адрозніваецца ад суседніх вёсак, калі б не трагедыя, якая здарылася 16 чэрвеня 1942 года і назаўсёды змяніла лёсы тутэйшых людзей…