“За свет па заробкі” – рэпартаж Алесі Лугавой



Уся Беларусь выязджае на заробкі. Мала хто ведае, што перш чым гэта стала мэйнстрымам паўсюдна, Століншчына выязджала за доўгім рублём, пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Столінскім феноменам з’яўляецца і знакамітая вясна – перыяд выязнога гандлю насеннем.