“Забаронены канцэрт: BRUTTO і DZIECIUKI ў Беластоку” – рэпартаж Яны Запольскай
“Чорныя спісы” забароненых музыкаў. Гэтая з’ява не новая для сучаснай Беларусі. Тыя, музыка якіх недаспадобы дзейным уладам, трапляюць пад негалосную забарону, ім не даюць сцэну і магчымасці выступаць у сваёй краіне. Як выйсце – канцэрты за мяжой. Адзін з іх 12 сакавіка 2016 года адбыўся ў Беластоку. Ён сабраў каля дзвюх тысяч чалавек, якія ў пераважнай большасці адмыслова прыехалі з Беларусі. І не дзіўна, бо ў мясцовым Лядовым палацы выступілі гарадзенскія DZIECIUKI і гурт BRUTTO са сваім знакамітым лідарам – Сяргеем Міхалком.