„Забыты Чарнобыль” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Вядомы на ўвесь свет Чарнобыль не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Але выбух на чацвёртым блоку ЧАЭС у красавіку 1986 года навечна звязаў гэты ўкраінскі горад з Беларуссю. Для дзясяткаў тысячаў перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй раёнаў Гомельшчыны Чарнобыль стаў сімвалам ядзернага апакаліпсіса. Як жывецца жыхарам вёсак-фантомаў праз 27 гадоў пасля ядзернага апакаліпсісу? Якія жудасныя хваробы перанеслі ліквідатары? Як да беларусаў дайшла інфармацыя пра выбух на ЧАЭС у 1986 годзе? Што шукае моладзь ў зоне? Ці магчымы экстрэмальны турызм у адселеных раёнах?