“Загіну я ў чужым краі” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



ZYznieuskiБеларус Міхаіл Жызнеўскі назаўжды стаў сімвалам змагання ўкраінцаў за еўрапейскую будучыню. Ён, як і украінец армянскага паходжання Сяргей Нігаян, загінуў адным з першых на барыкадах еўрамайдана ў Кіеве. Шматтысячныя працэсіі на адпяванні ў Кіеве – і некалькі дзясяткаў суайчыннікаў на могілках у вёсцы Сцяг Працы, што пад Гомелем. Увекавечанае імя ва украінскім Тэрнопалі – і пасмяротныя кпіны ў праўладнай беларускай прэсе.