„Заканадаўца драўлянай моды” – рэпартаж Алесі Лугавой
Ад вясны да восені яго немагчыма заспець у майстэрні. Здаецца, ні адзін разбярскі пленэр у Беларусі без яго не абыходзіцца, а колькі тых пленэраў за мяжой. Там ён рэжа манументальную скульптуру ў сваім адметным стылі, а на кірмашах паспяхова прадае розныя дробязі з рэгіянальным каларытам. Ён прыдумаў спалучаць нацыянальныя ўзоры, старадаўнія тэхнікі з подпісамі на дрэве ды адпусціў ідэю на волю. Едзем да легендарнага Уладзіміра Чыквіна, заканадаўцы драўлянай моды.