„Захаваць мову Падляшша” – рэпартаж Анны Шайкоўскай
20 гадоў таму
Прафесар Міхал Кандрацюк – выдатны мовазнаўца яшчэ як студэнт, пасля як асістэнт у Інстытуце славяназнаўства Польскай Акадэміі Навук абышоў уздоўж і ўпоперак усё Падляшша ў складзе шматлікіх дыялекталагічных экспедыцый. Той першы вопыт дыялектолага і анамаста стаў падставай усёй далейшай кар’еры. Цяпер прафесар – спадар Міхал Кандрацюк – займаецца папулярызацыяй ведаў пра мову і гісторыю Падляшша. Вынікі сваіх даследаванняў змясціў у шматлікіх кніжках і навуковых публікацыях у галіне мовазнаўства. А ўсё з мэтай адказаць на пытанне «Хто мы ёсць?» і каб «захаваць нашае».