“Залатыя рукі Дароцькаў” – рэпартаж Алесі Лугавой



darockaЗ майстрам па дрэве Вячаславам Дароцькам мы спаткаліся на адным з майстар-класаў, дзе той даваў урокі дзецям. Ён гэтак вольна разважаў пра тэмперамент розных дрэў, што не мог не зацікавіць сваёй назіральнасцю і філасафічнасцю. Але Дароцька пры павышанай да яго ўвазе заўсёды адводзіць гэтую ўвагу ўбок. Кажа, што і побач не стаіць па ўмельству са сваімі бацькамі. Хіба хлусіць? Можа і не. Мы накіроўваемся ў вёску Барысава Кобрынскага раёна, дзе знаходзіцца радавое гняздо Дароцькаў, каб бліжэй пазнаёміцца з дынастыяй палескіх умельцаў.