„Жаночая доля” – рэпартаж Улі Шубзды



DSC_1919З 27 верасня па 4 кастрычніка на Падляшшы праходзіў ІІ тэатральны фестываль «Одэ». Жыхары Бельска, Гайнаўкі і Беластока маглі паглядзець чатыры спектаклі. Падчас фестывалю мела месца прэм’ера манадрамы «Ксенія». Гэта новы спектакль Яааны Троц. Манадрама інспіравана жыццём праваслаўнай святой Ксеніі Пецярбургскай, якая ва ўзросце дваццаці шасці гадоў страціла мужа на вайне. З таго часу пачынаецца вялікая мука маладой жанчыны і яе духовая перамена.