“Запяі мне песню” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Бард Вальжына Цярэшчанка жыве ў самым звычайным гомельскім прыватным дамку. На падворку ў яе бегае самы звычайны сабака, а ў доме на грубцы спіць самы звычайны кот. Аднак Вальжына дастае гітару, пачынае спяваць – і ўсё вакол становіцца незвычайным. Пачуўшы аднойчы яе голас, не забудзеш яго ўжо ніколі. Бо ён трапляе ў самае сэрца.