“Завітаем на фестываль на радзіме беларускага Дон Кіхота Тадэвуша Рэйтана” – рэпартаж Алесі Адамчук
Невялічкая Грушаўка ў Ляхавіцкім раёне Берасцейшчыны стала знакамітай дзякуючы Тадэвушу Рэйтану. Гэта наш герой ліцьвінскага паходжання, словы якога “Тапчыце мяне, а не тапчыце дзяржаву!” засталіся ў памяці людзей як палымяны наказ любові да сваёй радзімы пад словам Беларусь.
На шчасце беларусаў, дом Рэйтанаў захаваўся, захаваліся іншыя пабудовы ў памесці. Трэба толькі прыкласці агульныя намаганні для рэстаўрацыі гэтай гістарычнай спадчыны, кажа старшыня арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і адзін з куратараў фестываля сучаснага мастацтва “Дах-31 Рэйтан” Зміцер Юркевіч. Гэта з яго лёгкай рукі імя Рэйтана выходзіць з нябыту.