“Жанчына-легенда” – рэпартаж Алесі Адамчук
Без гэтай маленькай, худзенькай, прыгожай жанчыны не абыходзіцца ў Менску ніводная акцыя. Ніна Багінская стала чалавекам -легендай у змаганні за свабоду і дэмакратыю. Яе празвалі “чалавекам –сцягам” за любоў да бел-чырвона-белага сцягу. Яна не выпускае з рук на акцыях вялікае бел-чырвона-белае палотнішча, за што яе шмат разоў каралі. Актывістка руху Салідарнасці “Разам” Ніна Багінская смела выходзіць не толькі на вулічныя акцыі. Ужо восем месяцаў рэгулярна яе можна пабачыць на курапацкай варце. Нягледзячы на сталы ўзрост, спадарыня Ніна абувае валёнкі, апранае цёплае паліто з надпісам “Свабоду народу” і едзе адстаяць шмат гадзін на холадзе ля ганебнай рэстарацыі “Поедем поедим”.