“Жыццё на мяжы” – рэпартаж Алесі Лугавой



miażaМяжа заўсёды была нагодай для філасофскіх разважанняў. Як зразумець дзе заканчваецца адно, а дзе пачынаецца іншае, калі адно і другое ўвесь час побач? Так і ў Бабінцы. Людзі жывуць побач з пушчай, пушча мяжуе з полем, існаванне вёскі мяжуе з яе знікненнем… Дакладная ў Бабінцы толькі адна мяжа – дзяржаўная. Гэта яна калісьці падзяліла вёску напалову. Адна палова стала польскай, другая – савецкай, а пасля беларускай.

Героямі рэпартажу “Жыццё на мяжы” з’яўляюцца жыхары беларускай Бабінкі. Пераважна гэта перасяленцы з іншых савецкіх рэспублік, якім калісьці выдалі тут дзяржаўнае жытло. Адзіным чалавекам, які нарадзіўся і доўга не выязджаў з Бабінак, з’яўляецца 95-гадовая Марыя Навумчык.