«Зімная вада здароўя дадасць» — рэпартаж Лукаша Леанюка
Снег, вецер, ды тэмпература -15 градусаў за акном. Для большасці гэта неспрыяльнае надвор’е, амаль кожны ў такія тэмпературы не выходзіць без патрэбы з хаты. Не яны! Маржы, аматары купання ў ледзяной вадзе, цешацца, калі за акном лютыя маразы. Гэта шлях да здароўя, філасофія жыцця ды поўнае вар’яцтва.