“Змяшалася ўся зямля і людзі” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Яе бацька рабіў у аранжарэі пана Дамейкі, назбіраў за гэты час прыгаршчы золата, каб купіць зямлю і потым жыць бязбедна. Але ўсе планы парушылі саветы, якія прыйшлі ўсталёўваць на беларускія землі свае парадкі. Ядвіга Баравок, па слядах бацькі, таксама працавала ў былой аранжарэі – цяпліцы за савецкім часам. Яна так і не выйшла замуж, засталася жыць у Сітцах у былым хляве для каровы, які яшчэ пачаў будаваць яе бацька.