„Знак з Гары” – рэпартаж Юркі Ляшчынскага і Віктара Парфёненкі
22-23 лістапада 2019 года праходзілі ў Вільні ўрачыстасці пахаванняў парэштак Кастуся Каліноўскага і другіх паўстанцаў 1863 года на славутых могілках Росы. Парэшткі паўстанцаў былі выпадкова знойдзеныя на Гедымінавай гары, дзе па-зверску закапалі іх расейскія карнікі пасля гібелі паўстанцаў на Лукішках. Цырымонія пахавання мела вельмі ўрачысты характар, дзяржаўны з боку Літвы і Польшчы, ды народны з боку беларусаў. Луналі бел-чырвона-белыя сцягі, гучалі беларускія песні, адчуваўся прыўзняты нацыянальны настрой. Віленскія падзеі 22 і 23 лістапада летась, мабыць, сталі штуршком пазнейшага абуджэння беларускага народу.