«Зняволены Сын дзвюх Бацькаўшчын» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
Ураджэнец Вялікай Бераставіцы і журналіст года у Польшчы-2021. За ягонае вызваленне Польшча абяцае беларускім ўладам адкрыць памежны прапускны пункт у Баброўніках – акурат ля ягонай Малой Радзімы. Рэжым у Беларусі ж «мае на яго зуб» за, быццам, абразу прэзідэнта, прасоўванне правоў палякаў у Беларусі, ды трымае яго ў калоніі ўзмоцненага рэжыма ў Наваполацку. Таму не дзіва, што менавіта ў Беластоку – сталіцы Падляшша, ля польска-беларускай мяжы штомесяц адбываюцца акцыі салідарнасці з палітвязнем Анджэем Пачобутам, якія і сталіся «пульсам» памяці і нагадвання ўсяму свету пра паламаны лёс Сына беларуска-польскага памежжа, што і трапіла ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Зняволены Сын дзвюх Бацькаўшчын».