„Зруйнаваная памяць” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Getto-Kal[2]Непадалёк ад вёскі Радзюкі, што ў Шаркоўшчынскім раёне, у час Другой сусветнай вайны здарылася трагедыя. Там немцы расстралялі некалькі дзесяткаў уцекачоў з Шаркоўшчынскага гета. Пад прымусам закопвалі іх у брацкую магілу мясцовыя жыхары, як мужчыны, так і жанчыны. Пра гэтае здарэнне ведалі ўсе тутэйшыя людзі, у тым ліку і ўлады. Вось толькі ўлады замоўчвалі гэты факт, па якой прычыне – невядома. Але мясцовыя краязнаўцы, сведкі і тыя, хто ведае пра расстрэл са слоў родных, узнялі пытанне ўшанавання памяці расстраляных яўрэяў. Бо жыць ім, як кажуць яны, застаецца нядоўга, і смерць разам з імі забярэ апошнія ўспаміны пра гэтую трагедыю….