10 найбольш яркіх датаў беларускага футболу



Беларускае Радыё Рацыя прадстаўляе ў храналагічным парадку сваю версію 10-ці найбольш яркіх матчавых падзей айчыннага футболу. Прапануем заўзятарам гульні нумар адзін са стажам успомніць гэтыя яскравыя дні, а моладзі – даведацца пра некаторыя вехі.

19 лістапада 1982 – Футбалісты менскага “Дынама” (трэнер Эдуард Малафееў), перамогшы ў Маскве “Спартак” – 4:3, упершыню ў сваёй гісторыі сталі чэмпіёнамі СССР.

14 верасня 1983 – У Менску пры перапоўненым стадыёне сталічнае “Дынама” правяло першы матч у еўракубках і здабыло першую вікторыю беларускіх каманд – на стадыі 1/16-й фіналу Кубку чэмпіёнаў быў пераможаны цурыхскі “Грасхоперс” з Швайцарыі – 1:0. Першы гол у еўракубках забіў Юрый Курненін.

1

2 лістапада 1983 – Менскае “Дынама”, упэўнена і феерычна адолеўшы венгерскі клуб “Раба ЭТО” (6:3 у гасцях, 3:1 дома), першым у гісторыі з савецкіх клубаў выйшла ў чвэрцьфінал Кубку чэмпіёнаў. Вышэйшае дасягненне сярод беларускіх клубаў за ўсю гісторыю.

7 чэрвеня 1995 – У Менску ў прысутнасці 37 тысяч гледачоў пад шматлікімі бел-чырвона-белымі сцягамі футбольная нацыянальная дружына Беларусі (трэнер Сяргей Бароўскі) у афіцыйным адборавым матчы да чэмпіянату Еўропы з лікам 1:0 перамагла зборную Нідэрляндаў на чале з трэнерам Луі ван Галам. Адзіны мяч у браму Эдвіна ван дэр Сара забіў Сяргей Герасімец.

19 лістапада 2003 – Перамогшы ў Вронках зборную Польшчы 4:0, моладзевая зборная Беларусі (U-21, трэнер Юры Пунтус) упершыню ў гісторыі выйшла ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы.

1

17 снежня 2009 – У Ліверпулі (Англія) барысаўскі БАТЭ здабыў першую перамогу беларускай каманды ў Лізе Еўропы і над клубам ангельскай прэм’ер-лігі (1:0 над “Эвертанам”).

1

12 кастрычніка 2010 – Адолеўшы ў Барысаве 3:0 (першы матч 0:2) дружыну Італіі, моладзевая зборная Беларусі па футболе трэці раз у суверэннай гісторыі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы.

25 чэрвеня 2011 – У Ольбаргу (Данія) моладзевая футбольная зборная Беларусі (трэнер Георгій Кандрацьеў) на чэмпіянаце Еўропы выйграла матч за 3-е месца ў дружыны Чэхіі – 1:0, упершыню ў гісторыі заваявала бронзавыя медалі і пуцёўку на алімпіяду.

Czech Republic v Belarus - UEFA European U21 Championships Third Place Playoff

19 верасня 2012 – У Францыі, перамогшы мясцовы “Ліль” – 3:1, барысаўскі БАТЭ здабыў першую вікторыю беларускага клуба ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў.

2 кастрычніка 2012 – У Менску барысаўскі БАТЭ ў матчы групавога турніру Лігі чэмпіёнаў перамог 3:1 мюнхенскую “Баварыю”, якая пазней у гэтым жа цыкле выйграла найбольш прэстыжны еўрапейскі кубкавы турнір.

FC BATE Borisov v FC Bayern Muenchen - UEFA Champions League

Акрамя гэтых падзей можна прыгадаць наступныя дасягненні: выхад менскага “Дынама” у фінал Кубку СССР у 1987-ым і ў 1965-ым гадах, бронзавыя ўзнагароды дынамаўцаў чэмпіянату СССР 1963, 1983 гадоў і 1954-га (тады пад назвай “Спартак”), выхад у чвэрцьфінал Кубку УЕФА у 1984-ым і ў чвэрцьфінал Кубку кубкаў у 1987-ым.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя,

Фота: ua-football.com, pressball.by,  daylife.com, kyky.org