100-ы голавы пас Рамана Васілюка
Берасцейскае „Дынама” працягвае ўтрымліваць другое месца ў турнірнай табліцы футбольнага чэмпіянату Беларусі. У чарговым туры заходнікі дамагліся хатняй валявой вікторыі над „Віцебскам” – 3:2. Асістэнцкім балам (100-ым у чэмпіянатах Беларусі) вызначыўся капітан берасцейцаў Раман Васілюк. З яго пасу другі мяч дынамаўцаў забіў Кірыл Прэмудраў. Першы на рахунку Уладзіміра Шчэрбы. Ну а трэці гол запісаў на свой рахунак сам Васілюк. Да ўсяго пачынаючы з 20-й хвіліны дынамаўцы пасля выдалення Паўла Чалядкі і 11-мятровага гулялі ў меншасці. У гасцей голавым дублем бліснуў Дзмітрый Коўб (адзін мяч з пенальці).
Паспяхова выступае пакуль і іншы клуб Берасцейшчыны – мікашэвіцкі „Граніт”. У 4-ым туры на выездзе ён адолеў „Слуцк” – 2:1, набраў 8 ачкоў і ідзе пакуль на трэцім месцы. Берасцейскае „Дынама” з 9 пунктамі на другой прыступцы зверху. Столькі ж ачкоў мае і лідар – барысаўскі БАІЭ, але ў яго матч у запасе – заўтра 4 траўня чэмпіёны будуць экзаменаваць у Гродні мясцовы „Нёман”.
Беларускае Радыё Рацыя