„Ягелонія” ў чацвер прымае літоўскі клуб „Круоя”



Футбалісты „Ягелоніі” Беласток прэзентавалі майкі на новы сезон польскай экстралігі. Апрача традыцыйнага жоўта-чырвонага колеру, беластачане будуць іграць у белых і чорных. Дадаткова на майках з’явіцца таксама лагатып новага спонсара – беластоцкай фірмы, якая робіць газавае абсталяванне для машынаў. Афіцыйная прэзентацыя новых футболак адбудзецца ў чацвер. Тады „Ягелонія” зайграе рэванш у першым кругавым раўнде Лігі Еўропы з ФК „Круоя” з Літвы. Паводле украінца Тараса Раманчука, хаця „Ягелонія” з’яўляецца фаварытам, канчатковы вынік матча пад пытаннем:

– Каманда паказала яшчэ ў першай гульні, што яна добра гуляе. Небяспечныя моманты мелі – і стандарныя, і кутавыя, і шрафныя. Вельмі добрае ў іх выкананне. Трэба быць вельмі ўважлівым, каб не прапусціць гол.

У першым матчы ў Літве “ягелонцы” перамаглі літоўскую каманду 1-0. Рэванш у чацвер у 20.30 на стадыёне, што па вуліцы Сланэчнай у Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя