13-ы чэмпіёнскі тытул БАТЭ



Пасля паўзы, выкліканай гульнямі зборнай, аднавіўся чэмпіянат Беларусі па футболе. 25-ы тур адкрылі матчы ў Наваполацку і ​​Лунінцы. Асноўная ўвага была прыкавана да гульні «Граніт» – БАТЭ. У разе перамогі барысаўцы маглі зноў заваяваць тытул чэмпіёна Беларусі, прычым адзінаццаты раз запар. БАТЭ не без цяжкасцяў, але ўсё ж адолеў „Граніт”, стаўшы 13-разовым чэмпіёнам Беларусі. За чатыры хвіліны да канца матчу Мікалай Сігневіч забіў чэмпіёнскі мяч – 1:0 на карысць БАТЭ. Усяго ў актыве ў Барысава 22 трафеі: 13 перамог у чэмпіянаце Беларусі, тры Кубкі Беларусі і шэсць Суперкубкаў. Яшчэ ў адным матчы гульнявога дня „Крумкачы” у дэбютным для трэнерскага тандэму Хамутоўскі – Залеўскі матчы саступілі ў гасцях „Нафтану” – 0:1. Навапалачанам гэты поспех дазволіў сысці з апошняга месца ў турнірнай табліцы.

Беларускае Радыё Рацыя