18 ліпеня стартуе веламарафон „Суседзі”



Роварны марафон “Суседзі-2015” на Аўгустоўскім канале пройдзе 18-га ліпеня. Традыцыйна гэта будзе самае масавае роварнае спартовае мерапрыемства на Гарадзеншчыне.

bdfMrruClzs

Ужо пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў. Кажа адзін з валанцёраў марафону Сяргей Нікулін.

– Мы выбіраем такія месцы, такія маршруты, каб людзі не толькі ехалі і думалі, як бы хутчэй даехаць. Хочам зацікавіць іх роварнымі паездкамі, бо можна многае падчас іх пабачыць. На абраных намі трасах вельмі цяжка трымаць высокую хуткасць, што ў сваю чаргу дае магчымасць пабачыць прыгажосць, што вакол нас.  

Пакуль зарэгістравалася 100 чалавек. Летась удзел прымала 700 раварыстаў. Спаборніцтва праходзіць па чатырох маршрутах: марафон, паўмарафон, міні-марафон і дзіцячы заезд.  Усе падрабязнасці для зацікаўленых размешчаны на сайце роварнай супольнасці Гародні – “ВелаГродна”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня