272 кіламетры за 48 гадзін



У Лідзе завяршыўся 1-ы міжнародны ультрамарафон «Самапераадоленне». У спаборніцтве прынялі ўдзел 20 атлетаў з Беларусі, Украіны, Расеі і Малдовы. 14 з іх спаборнічалі ў 48-гадзінным забегу. Нягледзячы на марознае надвор’е і завею Пётр Рагойша з Менску прабег за двое сутак – амаль 272 кіламетры і стаў абсалютным пераможцам у марафоне. Адметна, што мінчук браў удзел у такім доўгім забегу ўпершыню.

Цудоўнае мерапрыемства, мне спадабалася. Калі яно стане традыцыйным у Лідзе, мяркую Ліда будзе бегавым горадам. На наступныя этапы ўльтрамарафону, я думаю, прыедзе больш людзей, бо цяпер усё ж халаднавата таму многія пабаяліся прыехаць, а восенню, у верасні, наступны этап будзе і думаю будзе нашмат больш людзей.

Ультрамарафон у Лідзе праводзіцца ўпершыню ў Беларусі. Ініцыятарам яго правядзення з’яўляецца лідзянін, кіраўнік адной з суполак ТБМ, грамадскі актывіст – Лявон Анацка.

На верасень і снежань у Лідзе запланаваныя другі і трэці этапы ультрамарафона пад назваю “Самапераадоленне”.

Андрусь Панямонаў, Белрускае Радыё Рацыя