30 гадоў таму гарадзенскі футбольны „Нёман” выйграў Кубак Беларусі

Роўна 30 гадоў таму футбольны гарадзенскі „Нёман” (трэнер Станіслаў Уласевіч) першы раз у гісторыі (і адзіны!) выйграў Кубак краіны. У фінале 22 чэрвеня 1993 года на менскім стадыёне „Дынама” гарадзенцы перамаглі рэчыцкі „Ведрыч” з лікам 2:1.
У фінале „Нёман” выступіў у такім складзе: Юрый Свіркоў – Сяргей Мірошкін, Генадзь Мардас, Алег Сысоеў, Сяргей Гурэнка – Віктар Юйко, Дзмітрый Траско, Марат Белезяка (Аляксандр Жылюк, 80) – Сяргей Кароза, Юрый Мазурчык (Павел Бацюта, 74), Сяргей Саладоўнікаў.
У вырашальным паядынку лік на 18-й хвіліне адкрыў абаронца Алег Сысоеў, на 28-й Юрый Мазурчык ударам з-за межаў штрафной падвоіў перавагу гарадзенцаў. Незадоўга да канца сустрэчы „Ведрыч” забіў свой мяч, але ў цэлым гарадзенцы гулялі больш пераканаўча і заслужана заваявалі Кубак.

Беларускае Радыё Рацыя
