30 пенальці Рамана Васілюка



У нядзелю ў Беларусі трыма гульнямі завяршыўся чарговы тур чэмпіянату па футболе. „Дынама-Мінск” упэўнена перайграланаваполацкі „Нафтан” – 2:0. Хлопцы Уладзіміра Жураўля здабылі вельмі важную для сябе перамогу, як у псіхалагічным плане, так і з пункту гледжання турнірнага становішча і змагання за золата. Магілёўскі „Днепр” саступіў „Белшыне” – 1:2. У цэнтральным матчы гульнёвага дня “Гомель” у цікавым матчысаступіў БАТЭ – 1:2. Лік адкрылі гамяльчане намаганнямі Генадзя Блізнюка. Міхаіл Гардзяйчук ужо праз 9 хвілін лік параўняў, а на пачатку другога тайма перамогу БАТЭ запэўніў Аляксандар Карніцкі. У суботу гарадзенскі “Нёман” правёў свой чарговы няўдалы матч і дома саступіў берасцейскаму “Дынама” 0:1. У складзе берасцейскай каманды мяч з пенальці забіў Раман Васілюк. Гэта быў юбілейны 30-ы 11-мятровы, які рэалізаваў у чэмпіянатах краіны лепшы снайпер суверэннага беларускага футболу. Вось як выглядае 10-ка бамбардзіраў, якія забілі ня менш 15 галоў з пенальці ў першынствах краіны (першая лічба – колькасць рэалізаваных, другая – прабітых):

Раман Васілюк                      30-37

Андрэй Скарабагацька         24-26

Андрэй Хлебасолаў              22-28

Валерый Стрыпейкіс           20-25

Генадзь Блізьнюк                  19-21

Сяргей Куланін                     18-19

Віктар Сокал                          17-18

Андрэй Юсіпец                    15-16

Віктар Барэль                         15-19

Дзмітрый Падрэз                  15-20

З гэтага спісу снайпераў працягваюць выступаць толькі Васілюк і Блізьнюк.

Беларускае Радыё Рацыя