35 гадоў таму футбольнае менскае „Дынама” стала чэмпіёнам СССР
Роўна 35 гадоў таму – 19 лістапада 1982-га – футбольнае менскае „Дынама” стала чэмпіёнам СССР. У той дзень беларускі клуб у захапляльным паядынку адолеў у Маскве мясцовы „Спартак” 4:3 і забяспечыў сабе золата чэмпіянату.
З таго чэмпіёнскага складу некалькіх футбалістаў ужо няма ў жывых. Пакінулі гэты свет Аляксандр Пракапенка ў 1989 годзе, Віктар Янушэўскі ў 1992 годзе, Юрый Курненін у 2009 годзе, Пётр Васілеўскі ў 2012 годзе. Бальшыня ўдзельнікаў таго калектыву надалей працуюць трэнерамі ці футбольнымі функцыянерамі ў Беларусі, Сяргей Гоцманаў жыве і працуе ў ЗША, Сяргей Алейнікаў – у Італіі.
Беларускае Радыё Рацыя