80-годдзе Алякандра Мядзведзя



У менскім гандлёва-забаўляльным цэнтры “Еўропа” адбылося арганізацыйнае пасяджэнне па святкаванню 80-годдзя лепшага барца вольнага стылю на планеце свайго часу – Аляксандра Мядзведзя. Тройчы алімпійскі чэмпіён, сяміразовы чэмпіён свету і Еўропы, дзевяціразовы СССР, – Аляксандр Мядзведзь сышоў з барцоўскага кіліма непераможным.

– Прыедзе шмат гасцей. З Дагестана дэлегацыя. З Дагестана нават прыедзе прэм’ер-міністр. У нас за Беларусь многія выступаюць з Дагестана… У мяне выдатныя дочка і сын. Ёсць дзве праўнучкі. Я рэгулярна праводжу спаборніцтвы “Медведзяня” ў сваім клубе. Прыязджае каля 500 чалавек з усяго СНГ, з Польшчы.

Урачыстае святкаванне 80-годдзя Алякандра Мядзведзя адбудзецца 16 верасня ў менскім Палацы спорту.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя