95 гадоў таму ў Пінску быў заснаваны футбольны клуб „Kotwica”



З гісторыі спартовага руху на Беларусі. 95 гадоў таму ў Пінску быў заснаваны футбольны клуб “Якар” (Kotwica), які дзейнічаў пад патранажам Пінскай вайсковай рачной флатыліі.

Гэта быў адзіны з першых прафесійных футбольных клубаў на тэрыторыі беларускага Палесся. Яго гулец Кароль Косак далей выступаў за найлепшыя зборныя Катавіцаў, Кракава і Львова, а пазней стаў чэмпіёнам Польшы і выдатным футбольным трэнерам. Гульцы пінскага “Якара” мелі поспех у міжваеннай Польшчы,  кажа гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін:

– Вядома, што быў дастаткова вялікі футбольны клубKotwica”, што перакладаецца як “Якар”. Яны мелі свой стадыён. Ён месціўся ў раёне цяперашняга вакзала, прыкладна ў тым месцы, дзе сёння знаходзіцца аўтавакзал. І гэты клуб гуляў у вышэйшай лізе даваеннай Польшчы.

Ужо ў 1930-я гады на Берасцейшчыне існавала восем прафесійных фубольных клубаў – тры ў Пінску і пяць у Берасці. Усе яны спынілі сваё існаванне ўвосень 1939 годзе, але матэрыяльна-тэхнічная база выкарыстоўвалася саветамі надалей. 

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя