„Абаранак” ад славенцаў
Хакейная зборная Беларусі прайграла і другі матч Еўрачэленджа. На гэты раз яна „насуха” саступіла дружыне Славеніі – 0:3. Да ўсяго ў канцы сустрэчы балканцы яшчэ не рэалізавалі буліт – беларускі галкіпер Ігар Брыкун выйграў гэты двубой. Славенцы вызначыліся двойчы ў другім перыядзе – Галічыч і Аграеншак, а ў трэцім Родман давёў лік да буйнага.
Беларускае Радыё Рацыя
