Абаронца Ігар Шытаў развітаўся з менскім „Дынама”



Па заканчэнні тэрміну дзеяння працоўнага дагавора абаронца Ігар Шытаў пакідае менскае „Дынама”. Пра гэта паведамляе прэс-служба футбольнага клуба. Шытаў стаў гульцом „Дынама” ў ліпені 2018 года. За гэты час ён прыняў удзел у 58 матчах клуба, забіў 2 галы і аддаў 6 галявых перадач.

Беларускі плывец Ягор Шчалканаў заняў 4-е месца на такійскай Паралімпіядзе

Беларускі плывец Ягор Шчалканаў спыніўся за крок ад сваёй другой ўзнагароды на Паралімпійскіх гульнях у Токіо. У фінальным заплыве на дыстанцыі 200 м брасам (клас SM9) беларускі плывец заняў чацвёртае месца. Пераможцам стаў расейскі плывец Андрэй Каліна. Да гэтага Ягор Шчалканаў на такійскай Паралімпіядзе стаў уладальнікам сярэбранага медаля на стометроўцы ў плаванні на спіне. Ігар Бокій заняў пятае месца на дыстанцыі 100 м брасам. Яшчэ адзін беларускі плывец Уладзімір Ізотаў заняў 4-е месца ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м брасам.

Ілля Івашка абыграў ў 1/64 фіналу „US Open” амерыканца 

Ілля Івашка перамог у першым крузе адзіночнага разраду „US Open”: беларус у трох сэтах адолеў прадстаўніка ЗША Тэніса Сандгрена – 7:6 (3), 6:3, 6:4. У 1/32 фіналу Івашка сустрэнецца з Вашэкам Паспішылам (58 АТП), які прадстаўляе Канаду.  

„Атлетыка” арандаваў Антуана Грызмана з абавязацельствам выкупу гульца за 40 млн еўра

Апублікаваныя дэталі арэнднага пагаднення па 30-гадоваму французскаму нападніку Антуану Грызману паміж „Барселонай” і мадрыдскім «Атлетыка». Згодна з інфармацыяй „Reuters”, арэнда Грызмана можа быць прадоўжана яшчэ на адзін сезон у любы момант. Пры гэтым пагадненне ўключае ў сябе абавязацельства выкупу гульца за 40 млн еўра. Адзначым, што у 2019 годзе „Барселона” выдаткавала на набыццё Антуана 120 млн еўра.

Беларускае Радыё Рацыя