АБФФ заплаціць штраф за фаеры на матчы з французамі



АБФФ заплаціць штраф за фаеры фан-сектара на матчы з французамі. Памер будзе вызначаны рашэннем дысцыплінарных органаў ФІФА. Афіцыйны блог футбольнай федэрацыі на Pressball.by „падзякаваў” за „падтрымку” заўзятараў з сектара фанатаў В12:

Дзякуем за „падтрымку” заўзятараў з сектара фанатаў В12, а менавіта тых, хто прынёс і запаліў феерверкі. За гэты перфоманс федэрацыі прыйдзецца расплаціцца недзіцячым штрафам. Памер будзе вызначаны рашэннем дысцыплінарных органаў ФІФА, але запэўніваю вас, што гэтых грошай магло б хапіць на правядзенне вучэбна-трэніровачнага збору адной з юнацкіх або жаночых каманд. Падпалены агонь на стадыёне, дзе шмат людзей, ніяк не падагравае атмасферу, а стварае рызыку і небяспеку для навакольных. Футбол мае патрэбу не толькі ў любові, але і ў абароне.