АБФФ запрашае Суперкубак УЕФА ў Беларусь



Беларуская федэрацыя футбола зноў заявіла пра намер правесці матч Суперкубка УЕФА ў Менску на абноўленым стадыёне „Дынама”. Конкурс па выбары стадыёна пачаўся 28 верасня 2018 года, паведамляецца на сайце асацыяцыі.

У кастрычніку сталічнаму «Дынама» была афіцыйна прысвоена чацвёртая катэгорыя УЕФА.

Выканкам УЕФА назаве асацыяцыю, якая прыме матч за Суперкубак УЕФА ў 2021 годзе, у траўні-чэрвені 2019 года.

АБФФ раней ужо ўдзельнічала ў конкурсе на правядзенне ў Менску матчаў фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2020 ды Суперкубка УЕФА 2020. Абедзве спробы не ўвянчаліся поспехам.

Суперкубак УЕФА – афіцыйны футбольны турнір, які адкрывае еўрапейскі сезон. Ён складаецца з аднаго матчу, у якім сустракаюцца пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы папярэдняга сезону. Розыгрыш звычайна праводзіцца ў сярэдзіне жніўня.

zviazda.by