Аб’яўлены склад беларускай зборнай на Алімпіяду ў Пхёнчхан
Апошнія рэзультаты беларускіх атлетаў выклікаюць аптымізм перад Алімпіядай. Аб гэтым расказаў 24 студзеня на прэс-канферэнцыі шэф беларускай місіі ў Пхёнчхане, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля.
„На гэты момант спартсмены выйшлі на фінішны этап падрыхтоўкі. Праведзена вялікая работа, якая прайшла пры падтрымцы кіраўніка НАК Аляксандра Лукашэнкі і ўрада Беларусі. У Гульнях беларусы прымуць удзел у спаборніцтвах па шасці відах спорту. Усяго ў Беларусі 28 ліцэнзій. Рэзультаты атлетаў на апошніх стартах на Кубках свету выклікаюць аптымізм перад стартам Алімпіяды”, – сказаў Аляксандр Баравуля.
На XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у біятлоне выступяць:
Дар’я Домрачава,
Надзея Скардзіна,
Ірына Крыўко,
Надзея Пісарава,
Дзінара Алімбекава,
Уладзімір Чапелін,
Сяргей Бачарнікаў,
Максім Варабей,
Раман Ялётнаў,
Антон Смольскі;
у фрыстайле Беларусь прадставяць:
Антон Кушнір,
Станіслаў Гладчанка,
Максім Гусцік,
Ала Цупер,
Ганна Гуськова,
Аляксандра Раманоўская.
У лыжных гонках на сваю сёмую Алімпіяду паедзе Сяргей Далідовіч, а таксама Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава.
У гарналыжным спорце Беларусь прадставяць Марыя Шканава і Юрый Данілачкін.
У канькабежным спорце выйдуць на лядовы авал Марына Зуева і Ігнат Галавацюк.
У шорт-трэку Беларусь прадставіць Максім Сяргееў.
Першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч падкрэсліў, што падрыхтоўка вялася на працягу апошніх чатырох гадоў. „Упэўнены, у Пхёнчхан Беларусь адпраўляе самых дастойных атлетаў, якія змогуць дастойна прадставіць нашу алімпійскую зборную”, – адзначыў ён.