Адбыліся матчы 10-га тура чэмпіяната Беларусі па футболе



Менскае «Дынама» перамагло футбалістаў «Гомеля» з лікам 2:1 у хатнім паядынку 10-га тура чэмпіянату Беларусі.

У Жодзіне «Тарпеда-БелАЗ» і барысаўскі БАТЭ разышліся мірам — 1:1. З такім жа вынікам футбалісты «Мінска» завяршылі сустрэчу са сталічным «Энергетыкам-БДУ». Наваполацкі «Нафтан» разграміў у Бабруйску мясцовую «Белшыну» з лікам 3:0.

Яшчэ тры паядынкі адбудуцца 1 кастрычніка: «Смаргонь» — «Нёман» (Гародня), «Дынама» (Берасце) — «Шахцёр» (Салігорск), «Іслач» — «Слуцк». Мазырская «Славія» прапускае гэты тур.

Становішча ў лідзіруючай групе: «Дынама» (Менск) — 51 ачко (21 матч), «Нёман» — 45 (20), «Славія» — 35 (21), «Тарпеда-БелАЗ» — 35 (21), «Гомель» — 33 (21).

Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Павел Савіцкі («Нёман») і Уладзіслаў Марозаў (менскае «Дынама»), якія забілі па 13 мячоў.