Адбылося лёсаванне паўфінальных пар футбольнай Лігі Еўропы
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне паўфінальных пар футбольнай Лігі Еўропы.
Футбалісты французскага „Марселя” згуляюць з аўстрыйскім „Зальцбургам”, англійскі „Арсенал” будзе сапернічаць з іспанскім „Атлетыка”. Першыя паўфінальныя матчы адбудуцца 26 красавіка ў Марселі і Лондане, у адказ – 3 мая ў Зальцбургу і Мадрыдзе. Вырашальны паядынак за трафей Лігі Еўропы пройдзе 16 мая ў французскім Ліёне.
Пазней у Ньёне адбудзецца жараб’ёўка паўфіналаў галоўнага кантынентальнага турніру – Лігі чэмпіёнаў.