Адменены Калядны хакейны турнір на прызы Лукашэнка



«Каманды адчуваюць складанасці ў арганізацыі падрыхтоўчых збораў».

Адменены Калядны міжнародны хакейны турнір на прызы Аляксандра Лукашэнка. У 2021 годзе ён адбудзецца, прычына — «неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя», паведамляе прэс-служба хакейнай федэрацыі,. І ўдакладняе: «У 2020 годзе многія прэстыжныя турніры былі адмененыя па прычыне распаўсюджвання каронавіруса. Улічваючы ўзрост удзельнікаў Каляднага турніру, немагчымасць правядзення трэніровачных збораў каманд у большасці краін-удзельніц і рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па зніжэнні рызык распаўсюджвання вірусных інфекцый, было прынята рашэнне аб яго адмене».

Нагадаем, што дагэтуль няма яснасці з месцам правядзення чэмпіянату свету-2021, які павінны прыняць Мінск і Рыга. Міжнародная супольнасць заклікае забраць турнір у Беларусі праз апошнія падзеі ў краіне.