Аднаўленне залатой інтрыгі?
За два апошнія туры футбольнага першынства Беларусі барысаўскі БАТЭ набраў толькі адно ачко і істотна дазволіў пераследніку – менскаму „Дынаму” – наблізіцца да сябе. У мінулым туры бела-блакітныя перамаглі БАТЭ ў асабістай сустрэчы, а ў суботнім матчы 16 туру ў Менску адолелі іншага прэтэндэнта на медалі – салігорскі „Шахцёр” – 1:0. Мяч з дапамогай рыкашэту на 11-й хвіліне забіў румынскі легіянер Аляксандр Някша.
А вось чэмпіён краіны БАТЭ напярэдадні нечакана бяззуба згуляў у Гомелі – 0:0 з мясцовым аднайменным клубам. Такім чынам у БАТЭ зараз 39 ачкоў, а менскае „Дынама” мае ўжо 36 пунктаў і на адлегласці адной вікторыі.
Яшчэ ў адной сустрэчы 16-га туру бабруйская „Белшына” і гарадзенскі „Нёман” галоў не забілі – 0:0. У нядзелю пройдуць яшчэ тры матчы, у панядзелак – заключны паядынак туру.
Беларускае Радыё Рацыя