Агонь зімовых Алімпійскіх гульняў-2018 запалены ў Старажытнай Алімпіі
Урачыстая цырымонія запальвання агню XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане ў 2018 годзе, адбылася ў Старажытнай Алімпіі (Грэцыя).
Традыцыйна цырымонія запальвання адбылася ў храме багіні Геры. Першым факеланосцам стаў біятланіст і лыжнік Апосталас Ангеліс. Другі факелоносец – былы паўднёвакарэйскі футбаліст і паўабаронца англійскага „Манчэстэр Юнайтэд” Пак Чжы Сун.
На працягу тыдня факел з алімпійскім агнём будзе дастаўляцца ў розныя гарады Грэцыі. 31 кастрычніка ў Афінах адбудзецца цырымонія перадачы алімпійскага агню аргкамітэту Гульняў-2018 у Пхёнчхане.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага.
