Агучаны спіс футбалістаў, выкліканых у зборную Беларусі на матчы Лігі нацый
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка назваў склад каманды на заключныя матчы Лігі нацый, паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”.
Да выязных лістападаўскіх сустрэч з камандамі Люксембурга і Сан-Марына будуць рыхтавацца:
варатары – Андрэй Гарбуноў („Дынама-Менск”), Сяргей Чэрнік („Нансі”, Францыя), Дзяніс Шчарбіцкі (БАТЭ, Барысаў);
абаронцы – Аляксандр Мартыновіч („Краснадар”, Расея), Ігар Шытаў („Дынама-Менск”), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Аляксей Рыяс (усе – БАТЭ, Барысаў), Сяргей Паліцевіч („Кайрат”, Алматы, Казахстан), Міхаіл Сівакоў („Арэнбург”, Расея);
паўабаронцы – Аляксандр Глеб, Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч (усе – БАТЭ, Барысаў), Сяргей Кісляк, Павел Савіцкі (абодва – „Дынама-Берасце”), Антон Пуціла („Анкарагюджу”, Турцыя), Сяргей Балановіч, Юрый Кавалёў (абодва – „Шахцёр”, Салігорск), Іван Маеўскі („Астана”, Казахстан), Мікіта Корзун („Дынама-Менск”);
нападаючыя – Мікалай Сігневіч, Максім Скавыш (абодва – БАТЭ, Барысаў), Антон Сарока („Локерэн”, Бельгія).
Матч 5-га тура групы 2 (ліга D) беларусы правядуць 15 лістапада ў Люксембургу, а 18 лістапада завершаць групавы этап сустрэчай у Сан-Марына. Турнірнае становішча пасля 4 тураў: Люксембург – 9 ачкоў, Беларусь – 8, Малдова – 5, Сан-Марына – 0.