Айчынны спорт – па-беларуску
Каардынатар грамадскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак не стамляецца папулярызаваць беларускую мову ў айчынным спорце.
Напачатку футбольнага сезону адпаведныя лісты ён даслаў у футбольныя клубы вышэйшай лігі. А гэтымі днямі падобныя лісты былі накіраваныя ў клубы першай і другой лігі.
– Спадзяюся, што ў гэтым годзе адказаў будзе больш. Хочацца спадзявацца, што іншыя каманды таксама паглядзяць на добрыя прыклады тых клубаў, якія ўжо выкарыстоўваюць беларускую мову, як тое ж “Дынама-Мінск”, футбольны клуб “Гомель”, бабруйская “Белшына”, хакейны клуб “Дынама-Мінск”. Хочацца, каб клубаў, якія выкарыстоўваюць беларускую мову, стала нашмат болей.
“Бачу, што гэтая справа не марная, – кажа Ігар Случак, – з кожным годам усё больш футбольных клубаў станоўча адказваюць на мае прапановы, і беларуская мова шырэй пачынае ужывацца ў спартовым жыцці краіны”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя