«Ак Барс» разграміў менскае «Дынама»



Менскае «Дынама» матчам супраць «Ак Барса» у Казані пачало новую выязную серыю.

«Зубры» пацярпелі буйную паразу з лікам 2:7. Прычым дзве шайбы яны прапусцілі, гуляючы ў большасці. «Зубры» цяпер займаюць пятае месца ў Заходняй канферэнцыі і працягваюць барацьбу за пазіцыю ў першай чацвёрцы, якая дазволіць ім пачаць плэй-оф дома.

Што тычыцца «Ак Барса», то казанцы лідыруюць ва Усходняй канферэнцыі, выйграўшы 25 з 36 матчаў.

„Будаўнік” абыграў „Марка-ВДТУ” у паўфінале Кубка Беларусі па валейболе

Валейбалісты мінскага „Будаўніка” абыгралі віцебскі „Марка-ВДТУ” у паўфінале Кубка Беларусі. Матч завяршыўся з лікам 3:0. Паядынак праходзіў з перавагай мінскай дружыны. Яе настаўнік Аляксандр Сінгаеўскі з першай партыі даў магчымасць праявіць сябе не толькі гульцам асновы, але і тым, каго звыклей бачыць у квадраце для запасных. Такім чынам, сёння ў фінале Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд за ганаровы трафей паспрачаюцца салігорскі „Шахцёр” і „Будаўнік”. Матч пачнецца ў 15.00. У спрэчцы за бронзу сыдуцца гомельская „Энергія” і „Марка-ВДТУ”. Іх паядынак адбудзецца ў 12.00.

Ёханэс Дале выйграў спрынт на КМ іу Аўстрыі

Нарвежскі біятланіст Ёханэс Дале выйграў мужчынскую спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Скандынаўскі спартовец быў дакладны на стрэльбішчы і пераадолеў 10 км з двума агнявымі рубяжамі за 23 хвіліны 32,5 секунды. Француз Кант Фіён-Майі, які заняў другое месца таксама страляў без промахаў, але саступіў нарвежцу 17 секунд. На трэцяй пазіцыі выніковага пратаколу размясціўся яшчэ адзін прадстаўнік Францыі Фаб’ен Клод. Лепшым з беларускіх біятланістаў стаў Антон Смольскі, які фінішаваў 24-м. Ён двойчы быў недакладны падчас стральбы і саступіў пераможцу  хвіліну 29,5 секунд.

Бегуноў прызнаны найлепшым гульцом лістапада

Абаронца салігорскага „Шахцёра” Раман Бягуноў прызнаны найлепшым гульцом футбольнага чэмпіянату Беларусі ў лістападзе. Такі вынік заключнага апытання сезону, які праводзіла асацыяцыя „Беларуская федэрацыя футбола” з удзелам журналістаў вядучых СМІ. У апошнім восеньскім месяцы 27-гадовы Раман Бягуноў правёў тры матчы, у якіх двойчы засмуціў брамнікаў супернікаў салігорскай каманды. Па выніках галасавання ён набраў 39 ачкоў з 48 магчымых. Сярод трэнераў у лістападзе па-за канкурэнцыяй апынуўся настаўнік „Тарпеда-БелАЗа” Юрый Пунтус. Пад яго кіраўніцтвам аўтазаводцы выйгралі ўсе тры лістападаўскія паядынкі і ўпершыню ў гісторыі заваявалі бронзу нацыянальнага першынства.

Беларускае  Радыё Рацыя

Фота: tut.by