Алег Радушка будзе кіраваць зборнай Беларусі ў матчах з эстонцамі і чэхамі



Часова выконваць абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе будзе Алег Радушка. Рулявы нацыянальнай каманды Георгій Кандрацьеў здаў станоўчы тэст на каронавірус, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Верагодна, Радушка будзе кіраваць зборнай у маючых адбыцца матчах кваліфікацыі чэмпіянату свету-2022 са зборнымі Эстоніі і Чэхіі. Таксама шэраг гульцоў, уключаных у першапачатковы спіс футбольнай зборнай Беларусі на бягучы збор, не змогуць згуляць у бліжэйшых матчах з-за траўмаў і хвароб. Не дапамогуць зборнай у маючых адбыцца сустрэчах Сяргей Паліцэвіч, Раман Юзэпчук, Аляксандр Сачыўка, Мікалай Золатаў, Раман Сшывальшчыкаў, Арцём Рахманаў, Мікіта Корзун, Арцём Канцавы і Дзяніс Грэчыха. Зараз у размяшчэнні нацыянальнай каманды да маючых адбыцца гульняў з эстонцамі і чэхамі рыхтуюцца 24 футбалісты.

Цютрын заваяваў бронзу ЧС па барацьбе ў Нарвегіі

Беларускі барэц вольнага стылю Арыян Цютрын выйграў бронзавы медаль чэмпіянату свету ў нарвежскім Осла. Спартовец, які выступае ў вагавай катэгорыі 57 кг на шляху да ўзнагароды пераадолеў супраціў грузіна Гогі Дзігуа – 11:1, Бехбаяра Эрдэнебата з Манголіі – 3:1. Затым была параза ад будучага фіналіста турніру Алірэза Сарлака з Ірана – 6:7. У суцяшальным раўндзе Арыян Цютрын не пакінуў шанцаў Джузэпэ Рыкарда Рэа Вільяраэлю – 10:0. Паядынак за бронзу супраць турка Сулеймана Атлі склаўся куды больш цяжка, але таксама завяршыўся вікторыяй прадстаўніка Беларусі – 3:1.

Аляксей Протас згуляе за „Вашынгтон” у перадсезонным матчы з „Нью-Джэрсі”

Беларускі форвард Аляксей Протас згуляе за „Вашынгтон” у перадсезонным матчы з „Нью-Джэрсі”. Хакеіст трапіў у выязны склад „Кэпіталз”. Протас правядзе ўжо трэці выставачны матч. У двух спарынгах на рахунку беларуса адна закінутая шайба. У складзе „Нью-Джэрсі” мог згуляць іншы беларус Ягор Шаранговіч, але ён не трапіць у заяўку. Шаранговіч з’яўляецца лепшым бамбардзірам „Нью-Джэрсі” у перадсезонцы – у актыве беларуса 3 (2 + 1) ачкі ў двух матчах.

Азаранка, Сасновіч, Гаварцова, Гатоўка і Марозава – у складзе зборнай Беларусі на фінал ФедКап.

Вызначыўся склад жаночай зборнай Беларусі на фінальны турнір Кубка федэрацыі, які з новага сезону носіць імя Білі Джын Кінг. У ростэр нацыянальнай каманды ўвайшлі Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч, Вольга Гаварцова, Юлія Гатоўка і Лідзія Марозава. Другая ракетка свету Арына Сабаленка не згуляе на турніры. Нядаўна яна здала станоўчы тэст на каранавірус і сышла на каранцін. Фінальны турнір Кубка Білі Джын Кінг пройдзе ў Празе з 1 па 6 лістапада. 1 лістапада беларускі, якія выступаюць у групе „B”, згуляюць з бельгійкамі, а 4-га – з аўстралійкамі.

Беларускае Радыё Рацыя